Частыя пытанні (FAQ)
Што такое міжславянская (Меджусловјанскы)?
Міжславянская мова — гэта штучная дапаможная мова, створаная для ўзаемнага паразумення носьбітамі розных славянскіх моў. Яна абапіраецца на агульную базу славянскай лексікі і граматыкі.
- Medžuslovjansky jest jezyk razumlivy priblizno vsim slovjansko-jezyčnym ljudam bez učenja.
- Меджусловјанскы јест језык разумливы приблизно всим словјанско-језычным људам без ученја.
Што значыць "дапаможная мова"?
Тое, што міжславянская з’яўляецца дапаможнай мовай, азначае, што міжславянская не мае намеру замяняць якія-небудзь жывыя славянскія мовы, або служыць мовай высокай літаратуры — у нас ужо ёсць яркія, жывыя мовы для гэтых мэтаў. Замест таго, ейная мэта — дапамагчы ў камунікаванні паміж людзьмі з рознай моўнай адукацыяй.
Як вывучыць і выкарыстоўваць міжславянскую?
Калі вы ўжо знаёмыя са славянскай мовай:
- Праглядзіце Міжславянскую граматыку і звярніце ўвагу на любы міжславянскі тэкст, напрыклад, Маленькі прынц.
- Звярніцеся да Міжславянскага слоўніка для перакладу слоў і разумення іх склонаў.
- Пачніце складаць сказы па слоўніку. Не палохайцеся — большасць славянскіх моў маюць дастаткова падобны граматычны і слоўнікавы запас.
- Чакайце некалькіх месяцаў адданага навучання і практыкі, каб навучыцца пісаць і размаўляць на міжславянскай мове.
Калі вы не ведаеце славянскай мовы:
- Праглядзіце падручнік славіянта для ўводнага агляду мовы.
- Далучайцеся да міжславянскай супольнасці на Discord і Facebook, каб атрымаць найноўшыя парады пра падыходы, якія адпавядаюць вашым патрабаванням.
Колькі часу патрабуецца, каб вывучыць міжславянскую?
Міжславянская мае два ўзроўні валодання: стандартны і прасунуты.
Для нос ьбітаў славянскай мовы вывучэнне стандартнага ўзроўню міжславянскай мовы не павінна заняць шмат часу — многія людзі адзначаюць, што іх навучанне было неінтэнсіўным, звычайна ім займаліся ў вольны час, і ім спатрэбілася:
- 2-3 тыдні навучання, каб упэўнена пісаць;
- 1,5-3 месяцы на базавыя размовы;
- 8-10 месяцаў, каб упэўнена гаварыць на шырокае кола тэмаў.
Аднак патрэбны час вылічваецца індывідуальна і можа істотна адрознівацца ў залежнасці ад чалавека. Калі вы не валодаеце славянскімі мовамі, вывучэнне міжславянскай зойме значна больш часу.
Ці праўда, што ўсе славяне разумеюць міжславянскую?
Не. Праўдзівае сцвярджэнне: многія славяне могуць дастаткова добра разумець міжславянскую без усялякага папярэдняга вывучэння, калі яны добра валодаюць роднай славянскай мовай, канцэнтруюць увагу і жадаюць разумець.
Калі я вывучу міжславянскую, ці буду я разумець іншыя славянскія мовы?
Хутчэй не. Вывучэнне міжславянскай мовы паляпшае вашае разуменне іншых славянскіх моў, але гэта не кароткі шлях, каб добра зразумець якую-небудзь канкрэтную мову, вам трэба будзе вывучыць яе адмыслова.
Калі я буду размаўляць на сваёй роднай славянскай мове з носьбітам міжславянскай мовы, ці зразумеюць яны мяне?
Гэта залежыць ад чалавека. Шматлікія носьбіты міжславянскіх моў паведамляюць, што могуць разумець носьбітаў іншых славянскіх моў, але яны таксама адзначаюць, што іх здольнасці разумення адрозніваюцца ў залежнасці ад канкрэтнай мовы.
Чаму міжславянская мова ўлучае ў сябе неславянскія словы, напрыклад, «каляндар»?
Мэта міжславянскай мовы — быць адразу даступнай і зразумелай без папярэдняга навучання. Такія словы, як «каляндар» або «камп’ютар», вядомыя ўсім славянам; таму такія словы трапляюць у міжславянскую лексіку.
Што гэта за дзіўныя дыякрытычныя знакі і літары, якія некаторыя людзі выкарыстоўваюць у міжславянскай мове?
Міжславянскі лацінскі алфавіт мае толькі чатыры літары з дыякрытыкай: Ч
t͡ʃ, Ш
ʂ, Ж
ʒ, Є
jɛ. Аднак некаторыя людзі выкарыстоўваюць дадатковыя дыякрытычныя знакі і літары, каб запомніць славянскую этымалогію, таму час ад часу вы можаце сустрэць такія дзіўныя словы, як ćuđi, otėc, dȯžď, gręź, bųde, hlåd, сѫглӑсък, тѣх, гѫбоѭ, показуѥт.
Хаця этымалагічныя тэксты могуць дапамагчы палепшыць вымаўленне на прасунутых стадыях, яны часта пагаршаюць разуменне пісьмовага тэксту і лічацца нестандартнымі. Таму, калі вы толькі пачынаеце вывучаць міжславянскую мову, рэкамендуецца прытрымлівацца стандартнага лацінскага або кірылічнага алфавіту і сканцэнтравацца на засваенні асноў.
Калі вы разглядаеце міжславянскую мову як платформу для вывучэння іншых славянскіх моў, а не як асобную мову, магчыма, было б карысна дадаць этымалагічнае пісьмо ў Міжславянскім слоўніку з першага дня, каб вам не прыйшлося вучыцца нанова.
Як я магу пісаць на міжславянскай мове на ўласнай клавіятуры?
Для гэтага ёсць некалькі рашэнняў:
- Выберыце адну з нашых раскладак клавіятуры для вашай аперацыйнай сістэмы.
- Калі вы не можаце знайсці або ўсталяваць карыстальніцкую клавіятуру:
- стандартная міжславянская мова можа быць напісана на чэшскай клавіятуры,
- спрошчаная міжславянская (без
Ě
/Є
іY
/Ы
) – таксама на харвацкай, сербскай ці славенскай клавіятурах.
- Калі вам здаецца, што ўсё гэта занадта складана, вы можаце замяніць праблемныя літары літарамі, якія даступныя на вашай клавіятуры:
- Палякі могуць пісаць
CZ
заместČ
,SZ
заместŠ
,Ż
заместŽ
і г.д. - Усходнія славяне і балгары могуць пісаць
Й
абоІ
заместJ
,ЛЬ
заместЉ
,НЬ
заместЊ
і г.д. - Падрабязнасці глядзіце прадстаўленне праблемных сімвалаў і памятайце, што такія варыянты могуць пагоршыць зразумеласць.
- Палякі могуць пісаць
- Для адмысловага выкарыстання вы заўсёды можаце выкарыстоўваць транслітар або пашыраны транслітар (для стандартнай і этымалагічнай арфаграфіі адпаведна), каб атрымаць памысны вынік.
Ці існуе аўтаматычны перакладчык для міжславянскай?
Так, ёсць прататып аўтаматычнага перакладчыка для міжславянскай. Ён функцыйны, але ўсё яшчэ патрабуе далейшай распрацоўкі і ўдасканалення праграмістамі.
Ці існуе курс Duolingo для міжславянскай?
Не, зараз няма даступных курсаў на Duolingo.
Дапамажыце! Не магу знайсці слова!
Міжславянская — гэта праект, які развіваецца, і магчыма, што вы не зможаце знайсці канкрэтнае слова ў слоўніку. У такім выпадку:
- спачатку пашукайце сінонімы;
- выканайце пошук з дапамогай бота Mašina на серверы Discord або ў мэсэнджары Telegram;
- папрасіце міжславянскіх носьбітаў на серверы Discord дапамагчы вам.
Ці ёсць на міжславянскай мове фільмы, музыка або кнігі?
Так, на міжславянскай мове даступны розны кантэнт:
У раздзеле Рэсурсы вы можаце знайсці больш міжславянскіх кніг, апавяданняў, аўдыякніг, вершаў і песняў.